Беларуская Служба

Намеснік міністра аховы здароўя: Гэта рэкордны год па колькасці студэнтаў медыцыны

06.10.2023 13:06
 УМедыцынскі ўніверсітэт Гданьска пададзена амаль за 11,4 тысяч заявак, што больш чым на 1,2 тысячы ў параўнанні з мінулым годам.
Намеснік міністра аховы здароўя Пётр БромберPAP/Adam Warżawa

Пра гэта заявіў у пятніцу ў Гданьску намеснік міністра аховы здароўя Пётр Бромбер, які прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага навучальнага года Медыцынскага ўніверсітэту Гданьска.

«Не толькі прафесія лекара, для якой мы забяспечылі больш за 10 тысяч месцаў, але і медсёстры, акушэрства, фізіятэрапія, парамедыцына, лабараторная дыягностыка і фармацыя», – сказаў Бромбер.

Ён адзначыў, што «сёння гэта адны з самых запатрабаваных спецыяльнасцяў, калі гаворка ідзе пра вышэйшую адукацыю».

Рэктар універсітэту праф. Марцін Гручала адзначыў, што сёлета ў першым туры было пададзена амаль за 11,4 тысяч заявак, што больш чым на 1,2 тысячы ў параўнанні з мінулым годам.

«Вы можаце сабой ганарыцца. Сярод вас лепшыя з лепшых, у тым ліку пераможцы прадметных алімпіяд і міжнародных конкурсаў. Кожны ўніверсітэт быў адкрыты для вас, але менавіта тут, у Гданьскім медыцынскім універсітэце, вы вырашылі атрымаць адукацыю, развівацца і атрымліваць аснову для далейшай прафесійнай працы», – сказаў рэктар.

ав