Міністр нацыянальнай абароны Мар'юш Блашчак заявіў, што польскае войска, абсталяванае сучаснай тэхнікай, павінна быць дасканала падрыхтаванае. Менавіта гэтаму прызначана служыць комплексная сістэма мадэлявання поля бою.
Кіраўнік Мінабароны назіраў за вучэннямі вайскоўцаў 12-й Шчэцінскай механізаванай дывізіі на палігоне ў Алешне ў гміне Драўска-Паморскае. Гэтая сістэма выкарыстоўвалася падчас вучэнняў.
Міністр Мар'юш Блашчак адзначыў, што гэта прарыў у плане магчымасцяў навучання:
-Я перакананы, што мы будзем ствараць іншыя падобныя палігоны ў нашай краіне. Мы размаўлялі з галоўнакамандуючымі, што гэта павінен быць стандарт, калі гаворка ідзе пра абучэнне ў Войску Польскім. Я вельмі цешуся, што таксама ў гэтай галіне адбываецца прагрэс, калі гаворка пра магчымасці і здольнасці Войска Польскага.
Дзякуючы выкарыстанню гэтай сістэмы, абучэнне будзе праводзіцца з максімальнай рэалістычнасцю дзейнасці.
Цэнтр баявой падрыхтоўкі «Драўска» – адзін з найбуйнейшых палігонаў у Еўропе. Там знаходзяцца: тактычныя палігоны, ціры, спецыяльныя навучальныя цэнтры і сацыяльна-бытавыя комплексы, якія выкарыстоўваюцца як польскімі жаўнерамі, так і арміямі саюзнікаў.
ав