«Польшча – плавільны кацёл нацый і заўсёды была вельмі талерантнай да іншых рэлігій», – кажа музыка і ініцыятар фестывалю Міла Курціс:
-Я, грэк, бачу разнастайнасць польскай культуры. Бачу і габрэйскую музыку, ісламскую. Будзе, напрыклад, прэм’ера караімскай кружэлкі. Мы прэзентавалі музыку польскіх татараў.
Фестываль – гэта таксама магчымасць даведацца пра польскую гісторыю і пра тое, якія меншасці на працягу стагоддзяў насялялі тэрыторыю Польшчы.
Беларускія традыцыі прадставяць Kapela ze Wsi Warszawа, Maniucha i Ksawery. Таксама выступяць Караліна Чыха з караімскай музыкай і Troye Zilia з Украіны, а таксама мультыкультурны праект Міла Курціса Drum Freaks, які прэзентуе армянскую, лемкаўскую і грэчаскую традыцыі.
ав