«Трэці шлях» зафіксавала значны спад і яе вынік ніжэйшы за выбарчы парог, вызначаны для кааліцыі. Гэта значыць, што кандыдаты з гэтай кааліцыі не трапяць у Сейм – вынікае з апошняга апытання IBRiS, праведзенага на замову тэлевізіі «Polsat». У сваю чаргу рост падтрымкі зафіксавалі, у тым ліку, Аб'яднаныя правыя, Грамадзянская кааліцыя і Левыя.
За тыдзень да парламенцкіх выбараў у апытанні палякаў пыталіся, за каго б яны прагаласавалі на выбарах у Сейм.
«Права і справядлівасць»/Абʼяднаныя правыя атрымалі б 34,6% (у папярэднім апытанні для «Polsat» яна магла разлічваць на 32,6%).
Другое месца займае Грамадзянская кааліцыя з вынікам 27,9% (раней 26,6%).
Замыкаюць пʼедэстал Левыя з лікам 11,4% (раней 9,9%). Далей ідзе «Канфедэрацыя» з 7,7% (раней 9,5%).
«Трэці шлях», у сваю чаргу, зафіксаваў значны спад і, паводле апытання, не трапіць у Сейм. Вынік 7,6% для кааліцыі азначае знаходзіцца за выбарчым парогам. У вераснёўскім апытанні яна магла разлічваць на 10,6% падтрымкі.
8,1% рэспандэнтаў адзначылі, што яшчэ не ведаюць, за каго будуць галасаваць.
На пытанне «Ці збіраецеся вы галасаваць на выбарах, якія пройдуць 15 кастрычніка?» 56,8% адказалі: «безумоўна так», 8,5% – «хутчэй так», 10,6% пазначылі адказ «хутчэй не», а 22,2% – «катэгарычна не».
Апытанне праводзілася 5-7 кастрычніка на выбарцы ў 1000 чалавек.
ав/Polsatnews