Беларуская Служба

Нелегальныя мігранты атакавалі польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю

10.10.2023 09:47
За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перакрочыць 69 чалавек.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

У раёне вёскі Белавежа на мяжы з Беларуссю нелегальныя мігранты абкідалі польскіх памежнікаў палаючымі галінкамі дрэў і камянямі. Камяні таксама ляцелі ў бок польскіх пагранічнікаў у раёне вёскі Дубічы Царкоўныя. Ніхто не пацярпеў, паведамляе прэс-бюро Памежнай службы Польшчы.

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перакрочыць 69 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Сірыі, Самалі і Ірану. 40 нелегалаў, убачыўшы польскіх памежнікаў, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

У сваю чаргу на мяжы са Славакіяй супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі 44 грамадзян Сірыі. Іншаземцы нелегальна перайшлі граніцу, у іх былі славацкія легалізацыйныя дакументы.

вс