Начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Раймунд Анджэйчак і аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі генерал зброі (генерал-палкоўнік – рэд.) Томаш Пятроўскі падалі ў адстаўку. Іх рашэнне прыняў прэзідэнт Польшчы Анджэем Дудой.
Генерал Раймунд Анджэйчак займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Польшчы з 2018 года. Тады ж пастановай прэзідэнта Анджэя Дуды ён быў прызначаны на пасаду галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі. Раней ён камандаваў, у прыватнасці, 16-й механізаванай дывізіяй, браў удзел у місіях у Іраку і Афганістане.
Генерал зброі (генерал-палкоўнік) Томаш Пятроўскі
Таксама сёння прэзідэнт Анджэй Дуда прызначыў на пасаду начальніка Генштаба генерала зброі Веслава Кукулу, а на пасаду аператыўнага камандуючага – дывізіённага генерала Мацея Кліша.
Высокапастаўленых афіцэраў польскай арміі прызначае прэзідэнт па рэкамендацыі міністр абароны.
Прэзідэнт Анджэй Дуда з генераламі Веславам Кукулам (злева) і Мацеем Клішам. Варшава, 10 кастрычніка 2023 года Крыніца: Канцылярыя прэзідэнта Польшчы
Да новага прызначэння генерал Кліш быў камандуючым Войскамі тэрытарыяльнай абароны, а генерал Кукула – генеральным камандуючым родамі войск Узброеных сіл Польшчы.
Сярод прычын адстаўкі генералаў Анджэйчака і Пятроўскага неафіцыйна называецца нязгода з рашэннямі кіраўніцтва Мінабароны і спроба ўцягвання арміі ў палітыку.
вс