35% палякаў лічаць, што пасля магчымай выбарчай перамогі Аб’яднаных правых «Права і справядлівасць» на чале, новы ўрад будзе імкнуцца вывесці Польшчу з Еўрасаюза – вынікае з апытання IBRiS для Radio ZET. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваліся 56 адсоткаў апытаных.
Магчымы выхад Польшчы з ЕС у бліжэйшыя 4 гады кіравання ПіС больш хвалюе прыхільнікаў апазіцыі – 58 прац. з іх улічваюць такі сцэнар, 33% з іх не баяцца імкнення да г.зв. полексіту.
Пры гэтым 89% прыхільнікаў ПіС «не занепакоеныя тым, што перамога Аб'яднаных правых можа азначаць штуршок да выхаду Польшчы з ЕС. «Адназначна так» – адказалі толькі 2 прац. прыхільнікаў цяперашняга ўраду.
Апытанне Інстытута рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS па заказу Radio ZET праведзена 6-7 кастрычніка 2023 года метадам CATI на агульнанацыянальнай выбарцы 1000 чалавек.
яс/PAP