Беларуская Служба

Амбасада Польшчы ў Ізраілі прыпыняе выкананне консульскіх спраў

11.10.2023 12:36
Амбасада Польшчы ў Ізраілі паведаміла аб прыпыненні ўсіх консульскіх спраў, не звязаных з эвакуацыяй польскіх грамадзян з Ізраіля.
Амбасада Польшчы ў ІзраіліAutorstwa Krokodyl - Praca własna, CC BY-SA 3.0

«У сувязі з крызіснай сітуацыяй амбасада Рэспублікі Польшча ў Тэль-Авіве інфармуе аб прыпыненні ўсіх консульскіх спраў, не звязаных з арганізацыяй эвакуацыі польскіх грамадзян, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Ізраіля», – паведамляе амбасада Польшчы ў Тэль-Авіве на сайце X.

Польшча накіравала дадатковых дыпламатаў для правядзення аперацыі па эвакуацыі. На дадзены момант з Ізраіля эвакуявана больш за 670 грамадзян Польшчы.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера заявіў учора, што польскі бок чакае, што іх будзе як мінімум удвая больш.

яс