Беларуская Служба

Канцэрн Orlen пабудуе першы польскі ветрапарк на Балтыйскім моры

11.10.2023 15:16
Агулам ветрапарк Baltic Power будзе вырабляць прыкладна тры працэнты цяперашняй вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы.
 Orlen
Старшыня Orlen Даніэль Абайтэк PAP/Marcin Bielecki

Інвестыцыя Baltic Power дасць магутнасць каля 1200 мегават. Пра гэта паведаміў старшыня Orlen Даніэль Абайтэк падчас прэс-канферэнцыі ў Свінавуйсці.

«Гэта праект, які забяспечыць працоўныя месцы і вялікі прагрэс, марскі ветрапарк будзе вырабляць энергію прыкладна для 1,5 мільёна жыхароў, вытворчасць пачнецца ў 2026 годзе, мы падпісалі кантракты з кампаніямі, якія будуць ажыццяўляць інвестыцыі і бяспечны ланцужок паставак», – сказаў Абайтэк.

Праект рэалізуецца сумесна з канадскай кампаніяй Northland Power.

Агулам ветрапарк Baltic Power будзе вырабляць прыкладна тры працэнты цяперашняй вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы.

Будаўніцтва марскога ветрапарку на Балтыйскім моры пачнецца ў наступным годзе, а да 2025 года на моры ўсталююць 76 ветрагенератараў Vestas.

Ідзе таксама будаўніцтва наземнай электрастанцыі, якая дазволіць збіраць энергію з мора.

Да 2030 года канцэрн Orlen павінен дасягнуць 9 ГВт усталяванай магутнасці за кошт аднаўляльных крыніц энергіі.

яс