Беларуская Служба

Улады абяцаюць вялікія фінансавыя ўзнагароды для малых гмін за яўку на выбарах

11.10.2023 18:49
Прэм'ер-міністр М. Маравецкі заахвочвае да павышэння яўкі выбаршчыкаў малых населеных пунктаў.
- .
Прэм'ер-міністр М. Маравецкі PAP/Marian Zubrzycki

Мала населеныя гміны могуць атрымаць з дзяржаўнага бюджэту чвэрць мільёна злотых ($58 тыс) за высокую яўку выбаршчыкаў.

Да удзелу ў выбарах заахвочваў падчас выбарчай кампаніі «Права і справядлівасць» ў гміне Добжыца ў Вялікапольшчы кіраўнік ураду прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Маравецкі нагадаў пра ідэю ўрада, заклікаў жыхароў муніцыпалітэтаў з колькасцю жыхароў да 20 тыс. прыняць удзел у нядзельным рэферэндуме і парламенцкіх выбарах.

«Каб зрабіць гэтую яўку як мага большай, мы прапануем дадатковыя сродкі для ўсіх гмін з насельніцтвам да 20 тыс. жыхароў – 250 тыс. злотых для сельскіх жаночых клубаў і 250 тыс. злотых для спартыўных каманд у дадзенай гміне, калі будзе перавышана планка яўкі ў 60 працэнтаў», – растлумачыў прэмʼер-міністр.

Раней урад абвясціў іншую кампанію па ўдзелу на выбарах. У рамках праграмы «Бітва за пажарныя клубы« гміна з колькасцю да 20 тысяч жыхароў і найбольшай яўкай выбаршчыкаў у павеце атрымае 1 мільён злотых на рэканструкцыю або будаўніцтва пажарнага клуба (больш за $230 тыс.).

яс