Польскі дзяржаўны аператар газавых сетак Gaz-System падпісаў два пагадненні аб будаўніцтве першага плывучага тэрмінала звадкаванага газу FSRU. Кампанія заключыла дамовы з Марскім упраўленнем у Гдыні і Гданьскім портам.
Гаворка ідзе аб супрацоўніцтве і ўзаемападтрымцы, каардынацыі ключавых працэсаў для інвестыцый і прадстаўленні інфармацыі аб будаўніцтве тэрмінала.
«Інвестыцыя Gaz-System у Гданьскую бухту з'яўляецца адказам на патрэбы не толькі ўнутранага рынку, але таксама краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», – заявіла ўпаўнаважаны ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Анна Лукашэўска-Тшэцякоўска.
Страшыня праўлення Gaz-System Марцін Хлудзіньскі адзначыў, што магутнасць тэрміналу задаволіць больш за 30% унутранага попыту.
Будаўніцтва плывучага тэрмінала ў Гданьскай бухце зʼяўляецца найважнейшым праектам Gaz-System, рэалізаваным у дадатак да ключавых інвестыцый для дыверсіфікацыі і энергетычнай бяспекі Польшчы, такіх як пашырэнне LNG-тэрмінала, будаўніцтва газаправоду Baltic Pipe і інтэрканэктараў з Літвой і Славаччынай.
Больш за тое, будаўніцтва плывучага тэрміналу ЗПГ таксама дапаможа паскорыць адыход ад крыніц энергіі з высокім узроўнем выкідаў.
iar/эж