Упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарын заклікаў да асцярожнасці і крытычнага падыходу да ўсіх паведамленняў, якія з'явяцца ў кіберпрасторы ў бліжэйшыя дні. Палітык адзначыў, што зараз вядзецца аперацыя па дэзынфармацыі супраць Польшчы:
-На жаль, некаторыя СМІ і ўплывовыя асобы даюць веры такім паведамленням. Давайце захоўваць спакой, бо бліжэйшыя два дні будуць надыходзіць паведамленні, маўляў, ад палітычных партый або ад Дзяржаўнай выбарчай камісіі, з мэтай дэзынфармацыі. У перадвыбарчы час заклікаў быць асабліва пільным у адносінах да ўсялякага роду так бы мовіць «сенсацыйных» паведамленняў.
Урадавы цэнтр бяспекі паведаміў у сацыяльных сетках, што па просьбе міністра цыфравізацыі карыстальнікам тэлефонаў па ўсёй Польшчы рассылаецца паведамленне з тэкстам «УВАГА! Выбары і рэферэндумы – у нядзелю. Сцеражыцеся фальшывых смс і электронных паведамленняў з імітацыяй выбарчай агітацыі».
Апошнімі днямі назіраецца пастаяннай дэзынфармацыйная дзейнасць у кіберпрасторы. Кампаніі, выяўленыя экспертамі, уключаюць рассылку электронных лістоў і тэкставых паведамленняў, якія змяшчаюць ілжывыя прапановы, імітуючы праграмную прапанову кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць».
IAR/эж