За апошнія суткі супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы праверылі на мяжы са Славакіяй больш за 17 тыс. чалавек і 6 тыс. транспартных сродкаў. З 4 кастрычніка, калі Польшча ўвяла часовы кантроль на славацкай мяжы, польскія пагранічнікі праверылі каля 118 тыс. грамадзян.
Падчас кантролю быў затрыманы славак, які на тэрыторыі Польшчы перавозіў 42 нелегалаў – грамадзян Сірыі.
Кантроль на мяжы са Славакіяй будзе адбывацца да 2 лістапада з магчымасцю яго прадоўжання. Мэта аперацыі – спыненне нелегальнага руху праз мяжу на так званым «балканскім міграцыйным шляху».
вс