Кіраўніцтва варшаўскага аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна анансуе дзеянні, якія павялічаць прапускную здольнасць аэрапорту. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб адкрыцці новых пунктаў самарэгістрацыі. Старшыня праўлення кампаніі Polskie Linie Lotnicze (PLL), якая кіруе аэрапортам, Станіслаў Войтэра адзначыў, што такія захады ўжо рэалізуюцца:
-На жаль, я разумею, і мы ўсе павінны гэта памятаць – чым большая прапускная здольнасць, тым менш камфорту. Давядзецца стаяць у чэргах, якасць абслугоўвання таксама будзе горшая. Нават цяпер бывае так шмат людзей, што няма калі прыбіраць. Напрыклад, прыбіральні трэба было б зачыніць, але фізіялагічныя патрэбы на гэты час нікуды не знікнуць.
Паводле прагнозаў, у 2023 годзе варшаўскі аэрапорт абслужыць каля 18,5 мільёнаў пасажыраў. Гэта будзе другі рэкордны вынік у гісторыі аэрапорту пасля 2019 года. А ў 2027 годзе сталічны аэрапорт зможа прыняць ужо прыкладна 24 млн пасажыраў.
IAR/ez