Беларуская Служба

Яўка на рэферэндуме склала 40%. Яго вынікі не абавязковыя да выканання

15.10.2023 21:42
Паводле экзіт-полаў, адмоўны адказ на ўсе чатыры пытанні рэферэндуму, далі больш за 95% выбарцаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме.
Ілюстрацыя Фота: PAP/Paweł Supernak

Паводле экзіт-полаў IPSOS, у агульнанацыянальным рэферэндуме прынялі ўдзел 40% грамадзян, якія маюць права голасу. Гэта азначае, што ён не мае юрыдычнай сілы з-за таго.

Палякам прапанавалі прыняць удзел у агульнанацыянальным рэферэндуме, адказаўшы «так» або «не» на чатыры пытанні: пра падтрымку продажу дзяржпрадпрыемстваў, павышэнне пенсійнага ўзросту, стаўленне да прыёму мігрантаў, а таксама аб разбурэнні агароджы на мяжы з Беларуссю.

Паводле экзіт-полаў, адмоўны адказ на ўсе чатыры пытанні рэферэндуму, далі больш за 95% выбарцаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме.

У выпадку, калі б яўка на рэферэндуме склала 51%+1 голас, яго вынікі былі абавязковыя для выканання.

эж