«Мэта кампаніі – павысіць дасведчанасць аб тым, што такое гвалт і якія яго формы», – сказала Катажына Кукула, эксперт польскага офісу ЮНІСЕФ.
Яна патлумачыла, што гаворка ідзе пра фізічны, эмацыйны, сексуальны гвалт, пра здзекі, кібер-харасмент.
«Мы ўключылі некалькі нумароў даверу для дапамогі пацярпелым», – дадала яна.
Тэлефон дапамогі дзецям і моладзі 116 111
Тэлефон дапамогі пацярпелым, які фінансуецца Фондам юстыцыі, 222 309 900.
«Ключ да барацьбы з гвалтам – гэты голас, мы хочам дастукацца да самых маладых, каб яны ўсведамлялі, што іх голас мае значэнне і што яны могуць спыніць спіраль гвалту», – падкрэсліў намеснік міністра юстыцыі Марцін Раманоўскі.
Кампанія таксама апелюе да сведак гвалту.
«Важна давесці дзецям да ўсведамлення, што некаторыя паводзіны не з'яўляюцца нармальнай часткай дзяцінства, а зʼяўляюцца паталогіяй. Дапамога людзям, якія пацярпелі ад гвалту, асабліва дзецям, вельмі складаная, бо такіх людзей трэба фактычна весці за руку», – адзначыў міністр Раманоўскі.
Кампанія «Твой голас – ключ да барацьбы з гвалтам» будзе прысутнічаць перш за ўсё на радыё і тэлебачанні, у сацыяльных сетках, а таксама на білбордах і ў грамадскім транспарце. Вядзецца на польскай і ўкраінскай мовах.
IAR/вх