Беларуская Служба

Прэзідэнт правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўсіх палітычных сілаў новага Сейма

20.10.2023 13:24
Сустрэчы будуць праходзіць з кожным прадстаўніком асобна ў парадку, які адпавядае колькасці галасоў, набранай падчас выбараў.
Prezydent Andrzej Duda chce, by konsultacje z przedstawicielami komitetów wyborczych przebiegły spokojnie
Prezydent Andrzej Duda chce, by konsultacje z przedstawicielami komitetów wyborczych przebiegły spokojnieMarek Borawski / KPRP / prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда намераны на наступным тыдні сустрэцца з прадстаўнікамі партый, якія ўвойдуць у новы склад Сейма. Аб гэтым паведамілі ў Канцылярыі кіраўніка дзяржавы. Сустрэчы будуць праходзіць з кожным прадстаўніком асобна ў парадку, які адпавядае колькасці галасоў, набранай падчас выбараў.

«Я буду пытацца ў прадстаўнікоў выбарчых камітэтаў аб іх патэнцыйных кандыдатах на пасаду прэм'ер-міністра, аб будучых планах, пра эканамічную, энергетычную і абаронную палітыку», – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў інтэрвʼю выданню «Tygodnik Solidarność».

У наступныя аўторак і сераду на запрашэнне прэзідэнта Анджэя Дуды ў прэзідэнцкім палацы пройдуць кансультацыі з прадстаўнікамі груповак, якія будуць прадстаўлены ў парламенце.

IAR/нг