Еўрапейскае касмічнае агенцтва ў супрацы з Польскім касмічным агенцтвам і Міністэрствам развіцця і тэхналогій абрала эксперыменты польскіх кампаній, якія можна правесці на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). З 66 пададзеных заявак было адабрана 18 праектаў.
Старшыня Польскага касмічнага агенцтва прафэсар Гжэгаж Врохна адзначыў, што адным з найважнейшых крытэрыяў пры адборы эксперымэнтаў быў час, неабходны для іх правядзення, і магчымасці Міжнароднай касмічнай станцыі. "Мы не можам браць занадта шмат на касмічную станцыю. У нас таксама ёсць абмежаванне па часе, які касманаўт можа прысвяціць гэтым эксперыментам. Нарэшце, у нас ёсць абмежаванне, звязанае з электрычнасцю", - сказаў ён.
У выбраныя эксперыменты ўваходзяць як тыя, што звязаны з развіццём касмічных тэхналогій, так і звязаныя з бяспекай і здароўем касманаўтаў. «У нас ёсць эксперымент, звязаны з тэставаннем штучнага інтэлекту, у нас ёсць механічныя эксперыменты, у нас ёсць эксперыменты, звязаныя з будучай здабычай космасу, у нас таксама ёсць тэставанне абсталявання, якое можна будзе выкарыстоўваць у будучых місіях», — сказаў прафесар Врохна.
Эксперыменты, прадстаўленыя польскімі кампаніямі касмічнага сектара, будуць праводзіцца падчас палёту польскага касманаўта на Міжнароднай касмічнай станцыі. Правядзенне місіі запланавана на восень наступнага года.
IAR/нг