Заснаванне Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны з'яўляецца польскай ініцыятывай ЮНЭСКА. Паняцце нематэрыяльнай спадчыны атаясамліваецца з паняццем народнай культуры, але выходзіць за яго межы, - распавяла дырэктар Нацыянальнага інстытута спадчыны Катажына Заласіньска.
«Ідэя ўстанаўлення Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны нарадзілася з нагоды дзвюх важных юбілейных дат, якія мы адзначаем у гэтым годзе, — дзесяцігоддзя Нацыянальнага спісу нематэрыяльнай культурнай спадчыны і 20-годдзя прыняцце Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны», — сказала Катажына Заласіньска.
«Я вельмі радая, што змагла стаць ініцыятарам Дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які з наступнага года будзе адзначацца ва ўсім свеце. Дзякуючы намаганням пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Польшча пры ЮНЕСКА польскую ініцыятыву прадстаўленую ад імя міжрэгіянальнай групы краін, у якую ўвайшлі, між іншым, Марока, Панама, Паўднёвая Карэя і Славакія, падтрымалі 62 краіны. Гэта не толькі поспех для іміджу нашай краіны, але і значны ўклад у нагадванне значнасці Канвенцыі ЮНЕСКА», — растлумачыла чыноўніца, дадаўшы, што «ўсведамленне важнасці нематэрыяльнай спадчыны ўзрастае ва ўсім свеце».
Міжнародны дзень нематэрыяльнай культурнай спадчыны будзе адзначацца штогод 17 кастрычніка - у дзень прыняцця Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 года.
PAP