За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 38 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Індыі, Афганістана і Сірыі, паведаміла раніцай у нядзелю Памежная служба. Затрыманы адзін кур'ер, грамадзянін Украіны, які перавозіў трох еменцаў. Пра тое, што дзевяць замежнікаў вярнуліся ў Беларусь, калі ўбачылі польскі патруль, Памежная служба паведаміла на платформе X (былы Twitter).
Паводле звестак Памежнай варты, з пачатку года на польска-беларускай мяжы адбылося больш за 21,8 тысячы спробаў незаконнага перасячэння. За гэты перыяд супрацоўнікі Падляшскай памежнай варты затрымалі больш за 470 чалавек, якія мелі дачыненне да арганізацыі нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы; пераважную большасць з іх складаюць курʼеры, гэта значыць кіроўцы, якія прыязджаюць па нелегальных мігрантаў.
Нелегальныя мігранты, затрыманыя сёлета супрацоўнікамі Падляшскага аддзелу памежнай аховы, паходзілі з больш чым 50 краін.
На мяжы з Беларуссю працягласцю 186 км у 2022 годзе пабудаваны сталёвы плот вышынёй 5,5 метра, які зʼяўляецца асноўным элементам абароны гэтай мяжы ад нелегальнай міграцыі. Яго дапаўняе сістэма камер і датчыкаў.
PAP/нг