Беларуская Служба

Польская апазіцыя высоўвае Дональда Туска на пасаду прэм'ера краіны

24.10.2023 14:35
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў кансультацыі наконт стварэння новага ўраду пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 15 кастрычніка. 
 :  ,  ,  ,  -
Злева направа: Уладзімеж Чажасты, Шымон Галоўня, Дональд Туск, Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Paweł Supernak

Лідары цэнтрысцкай «Грамадзянскай кааліцыі», «Трэцяга шляху» (кааліцыя Польскай сялянскай партыі і цэнтрысцкай партыі «Польшча 2050») і сацыял-дэмакратычнай партыі «Новыя левыя» – Дональд Туск, Шымон Галоўня, Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Уладзімеж Чажасты, заявілі аб гатоўнасці стварыць кааліцыйны ўрад. Кандыдатам у прэмʼер-міністры Польшчы яны вылучылі Дональда Туска.

Сёння, у аўторак, 24 кастрычніка, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў кансультацыі наконт стварэння новага ўраду пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 15 кастрычніка. Іх выйграла актуальна кіруючая ў Польшчы кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць» (ПіС), аднак яна ня мае парламенцкай большасці для стварэння ўраду, нават з патэнцыйным кааліцыянерам.

Анджэй Дуда сёння сустрэўся з прадстаўнікамі «Права і справядлівасці» і «Грамадзянскай кааліцыі». Заўтра запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі «Трэцяга шляху», «Новых левых» і ультраправай «Канфедэрацыі».

У Польшчы прэзідэнт не прызначае ўраду, але сімвалічна дае паўнамоцтвы стварыць Кабінет міністраў партыі альбо кааліцыі партый, якія атрымалі большасць на парламенцкіх выбарах.

вс