Беларуская Служба

Памерла доктар Ванда Пултаўска – сяброўка святога Яна Паўла ІІ

25.10.2023 10:45
Ванда Пултаўска – аўтарка каля 400 публікацый у галіне псіхіятрыі, аховы ненароджанага жыцця, шлюбных і сямейных праблем.
  (, 7  2009 .)
Ванда Пултаўска (Кракаў, 7 лістапада 2009 г.)Autorstwa Mariusz Kubik - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8377021

У Кракаве памерла доктар псіхіятрыі і абаронца чалавечага жыцця Ванда Пултаўска(Wanda Półtawska). 2 лістапада ёй споўнілася б 102 гады.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў доктар Пултаўска займалася шлюбным і сямейным кансультаваннем; выкладала ў Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве. У 1967 годзе яна арганізавала Інстытут тэалогіі сям'і, які ўзначальвала 33 гады. Яна сябравала і супрацоўнічала з Папам рымскім Янам Паўлам ІІ.

Да Другой сусветнай вайной яна актыўна займалася скаўцкай дзейнасцю, а падчас акупацыі была сувязной. Арыштаваная за канспіратыўную дзейнасць і зняволена ў нямецкім канцлагеры ў Равенсбрук, цудам выжыла, а пасля вызвалення ўдзельнічала ў працы Камісіі па расследаванні нацысцкіх злачынстваў у Польшчы.

Ванда Пултаўска – аўтарка каля 400 публікацый у галіне псіхіятрыі, аховы ненароджанага жыцця, хворых і пажылых людзей, шлюбных праблем і сямʼі.

У 2016 годзе яна была ўзнагароджаная ордэнам Белага Арла.

IAR/аз