Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда адкрыты для далейшых перамоў у справе фармавання ўрада

28.10.2023 09:30
У польскім Сейме ёсць дзве палітычныя групы, якія прэтэндуюць на парламенцкую большасць і маюць кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт Анджэй Дуда адкрыты для далейшых перамоў у справе фармавання ўрада

У аўторак і сераду ў прэзідэнцкім палацы прайшлі кансультацыйныя сустрэчы прэзідэнта з прадстаўнікамі партый, якія будуць прадстаўлены ў наступным Сейме. У сваёй заяве ў чацвер прэзідэнт Анджэй Дуда таксама падкрэсліў, што ёсць дзве палітычныя групы, якія прэтэндуюць на парламенцкую большасць і маюць кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра.

Паводле яго слоў, кандыдатам ад Аб'яднаных правых на пасаду прэм'ера з'яўляецца Матэвуш Маравецкі, а кандыдатам ад апазіцыі з Грамадзянскай кааліцыі (КО), руку "Трэці шляху" і Левых сіл - Дональд Туск. Прэзідэнт таксама заявіў, што апазіцыя яшчэ афіцыйна не падпісала кааліцыйнае пагадненне і не назвала кандыдатаў на пасады міністраў.

Кіраўніца Канцылярыі прэзідэнта Гражына Ігначак-Бандыч нагадала, што Анджэй Дуда прызначыў дату ўстаноўчага пасяджання Сейму на 13 лістапада. «Спадар прэзідэнт у адпаведнасці з канстытуцыйным правам мае час для прыняцця рашэння аб даручэнні місіі па фарміраванні ўрада», — сказала чыноўніца.

На пытанне, ці прэзідэнт чакае прэзентацыі кааліцыйнага пагаднення і канкрэтных кандыдатаў у міністры, Ігначак-Бандыч адказала, што дзверы прэзідэнцкага палаца адчыненыя для прадстаўнікоў партый. "Прэзідэнт сказаў, што ён адкрыты для далейшых перамоў, калі камусьці патрэбныя кансультацыі", - адзначыла прэзідэнцкая міністарка.

РАР