Беларуская Служба

За мінулыя суткі мяжу з Беларуссю спрабавалі нелегальна перасекчы 77 чалавек

28.10.2023 13:12
Сярод іх грамадзяне Марока, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Ірана, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Большасць з 77 парушальнікаў, а менавіта 39 чалавек, вярнуліся назад у Беларусь, убачыўшы польскія патрулі, гаворыцца ў зводцы Памежнай службы за апошнія суткі аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю.

Паводле штодзённа апублікаваных дадзеных Памежнай службы, у кастрычніку было зафіксавана больш за 1,7 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, тады як у верасні было каля 1,1 тысячы спроб.

Мігранты, затрыманыя на гэтай мяжы ў 2023 годзе супрацоўнікамі Падляшскай памежнай варты, паходзілі з больш чым 50 краін.

PAP