Беларуская Служба

Станіслаў Жарын: Беларуская прапаганда актывізавалася супраць Польшчы

30.10.2023 06:30
 Упаўнаважаны ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын паведаміў, што беларускі прапагандысцкі апарат актывізаваў агрэсіўную інфармацыйную дзейнасць супраць Польшчы. 
Ілюстрацыйнае фотаshutterstock.com/bepsy

Такім чынам дапаўняецца аперацыя па дэстабілізацыі мяжы Рэспублікі Польшча з выкарыстаннем штучна стымуляванага міграцыйнага ціску.

Станіслаў Жарын адзначыў, што расійскія прапагандысцкія структуры працягваюць шырока каментаваць паслявыбарчую сітуацыю ў Польшчы. Цяпер на першы план выходзіць наратыў пра тое, што польская дзяржава прасякнутая русафобіяй.

Прадстаўнік адзначыў, што актывізацыю абвінавачванняў Польшчы ў злачынствах супраць нелегальных мігрантаў і рэзкую адсылку да наратыву пра «польскую русафобію» можна разглядаць як ціск на будучы ўрад.

Паводле IAR/вх