Беларуская Служба

У ходзе антыпедафільскай аперацыі затрыманы 64 чалавекі

03.11.2023 17:02
У аперацыі пад кодавай назвай «Карлас» удзельнічала больш за 400 паліцэйскіх.
.
.pixabay.com/CC0

У ходзе антыпедафільскай аперацыі Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю затрымана 64 чалавекі. 

Большая частка падазраваных будзе адказваць за распаўсюд кантэнту, які адлюстроўвае сексуальны гвалт над дзецьмі, але ёсць і асобы, якія падазраюцца ў згвалтаванні непаўналетніх.

«Быў затрыманы, між іншым, фатограф, які рабіў відэа і фотаздымкі дзяцей. Чалавек раней ужо быў пакараны за падобныя злачынствы», – кажа Кшыштаф Вжэсьнёўскі з прэсавай групы Цэнтральнага бюро па барацьбе з кібрезлачыннасцю:

-Адзін чалавек абвінавачваецца ў згвалтаванні і сексуальным выкарыстанні трох чалавек, у тым двух непаўнагадовых. Сярод затрыманых былі двое мужчын, якія акрамя наяўнасці і распаўсюду педафільскіх матэрыялаў, займаліся іх вытворчасцю, выкарыстоўваючы радство з пацярпелымі, яны былі іх папячыцелямі. Гэта былі дзеці ва ўзросце 5-7 гадоў.

Падчас аперацыі паліцыя правяла 106 ператрусаў і канфіскавала больш за 1100 кампутараў, тэлефонаў і іншых носьбітаў інфармацыі. Усяго было захавана каля 350 тысяч педафільскіх фота і запісаў. На некаторых з іх ахвяры – гэта немаўляты.
З 64 затрыманых 6 жанчын. 33 падазраваных часова арыштаваныя.

ав

Службы канфіскавалі больш за 37 мільёнаў штук безакцызных цыгарэт

03.11.2023 08:02
Нелегальны тавар трапіў у Польшчу, хутчэй за ўсё, з Дубаю.