Беларуская Служба

Памёр польскі добраахвотнік Мацей Беднарскі, які ваяваў ва Украіне

05.11.2023 14:11
Два тыдні таму мужчына трапіў у аварыю. Яму зрабілі аперацыю, але выратаваць жыццё не ўдалося.
Украінскі фронт PAP/EPA/Oleg Petrasyuk

49-гадовы паляк браў удзел у баях у Аўдзееўцы. Пра смерць мужчыны паведаміла журналістка Караліна Баца-Пагажэльска, якая з сакавіка 2022 года жыве ва Украіне, піша polsatnews.pl.

Дакладныя абставіны аварыі пакуль невядомыя. Непасрэдна перад інцыдэнтам Беднарскі атрымаў водпуск, дзякуючы якому мог адпачыць ад баёў на фронце. Менавіта тады ён трапіў у аўтакатастрофу. Ён знаходзіўся ў коме ў шпіталі ў Харкаве, адкуль яго павінны былі перавезці ў Кіеў для далейшага лячэння.

На фронце мужчына быў з мінулага года. У арміі быў баявым санітарам у 53-й мотастралковай брыгадзе, падтрымліваў рэгулярныя войскі на перадавой. Сам ён казаў, што вырашыў ваяваць на баку Украіны пасля таго, як убачыў у СМІ фотаздымкі забітых мірных жыхароў у Бучы і Ірпені.

Агульная колькасць палякаў, якія ваююць на Украінскім фронце, і колькасць загінулых невядомая. Час ад часу з’яўляецца інфармацыя аб гібелі польскіх грамадзян на фронце.

ав

Уладзімір Зяленскі запэўнівае, што яго краіна выканае ўсе сем рэкамендацый на шляху Кіева да сяброўства ў ЕС

05.11.2023 07:10
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у суботу наведала сталіцу Украіны, за некалькі дзён да публікацыі справаздачы ў справе сяброўства Украіны ў ЕС.

Камандуючы ВПС Украіны пацвярджае патапленне сучаснага расійскага карабля

05.11.2023 09:57
«Пацвярджаю», – напісаў Мікалай Алешчук.