Беларуская Служба

Камандуючы ВПС Украіны пацвярджае патапленне сучаснага расійскага карабля

05.11.2023 09:57
«Пацвярджаю», – напісаў Мікалай Алешчук.
Украінскія жаўнерыPAP/EPA/Oleg Petrasyuk

Украінскія лётчыкі патапілі ў Керчы ў акупаваным Крыме адзін з самых сучасных караблёў Чарнаморскага флоту Расіі, які мог несці крылатыя ракеты «Калібр», – пацвердзіў камандуючы ВПС Украіны Мікалай Алешчук у Тэлеграме ў нядзелю.

Раней Алешчук паведаміў, што ў чаканні афіцыйнага пацверджання яшчэ раз падзякуе лётчыкам-тактыкам ВПС за паспяховыя ўдары крылатымі ракетамі па інфраструктуры верфі «Заліў» у Керчы, дзе дыслакаваўся карабель.

Алешчук таксама падзякаваў супрацьпаветранай абароне за тры збітыя ў суботу ўвечары ракеты «Іскандэр».

Уладзімір Зяленскі запэўнівае, што яго краіна выканае ўсе сем рэкамендацый на шляху Кіева да сяброўства ў ЕС

05.11.2023 07:10
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у суботу наведала сталіцу Украіны, за некалькі дзён да публікацыі справаздачы ў справе сяброўства Украіны ў ЕС.