Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі запэўнівае, што яго краіна выканае ўсе сем рэкамендацый на шляху Кіева да сяброўства ў ЕС

05.11.2023 07:10
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у суботу наведала сталіцу Украіны, за некалькі дзён да публікацыі справаздачы ў справе сяброўства Украіны ў ЕС.
Урсула фон дэр Ляен і Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Зяленскі сказаў, што цяпер, калі канфлікт на Блізкім Усходзе зацямніў падзеі ва Украіне, зрабіць гэта будзе складаней:

-Мы разумеем, што зараз увага не будзе так засяроджана на Украіне – мы ўжо бачым, што гэта так. Але ўсё ў нашых руках. Мы ўжо былі ў значна больш цяжкіх сітуацыях, калі Украіна амаль нікога не цікавіла – гаворка пра СМІ, а не сусветных лідараў. Але мы здолелі выйсці з гэтых сітуацый і, думаю, пераадолеем і гэты выклік.

Украіне, калі яна атрымала статус кандыдата ў ЕС у чэрвені мінулага года, было сказана, што яна павінна выканаць сем умоваў, каб пачаць перамовы аб сяброўстве. Некалькі месяцаў таму краіна выконвала два. Канчатковае рашэнне аб членстве ў ЕС прымаюць дзяржавы-члены, і патрабуецца аднагалоснасць.

ав

За суткі пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 110 гарадоў Украіны

04.11.2023 13:03
Украінскае войска працягвае наступальныя дзеянні ў напрамку Мелітопаля.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен наведала Кіеў

04.11.2023 14:01
8 лістапада Еўракамісія павінна прадставіць ацэнку прагрэсу Украіны ў яе намаганнях стаць сябрам Еўрасаюза.