Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен знаходзіцца з візітам у Кіеў. Праграма візіту прадугледжвае, у тым ліку, выступ ва ўкраінскім парламенце, паведаміў у Telegram-канале ўкраінскі дэпутат Яраслаў Жэлязняк.
Візіт старшыні Еўракамісіі папярэднічае серыі паседжанняў Еўрапарламента, прысвечаных перспектывам далучэння Украіны да супольнасці.
8 лістапада Еўракамісія павінна прадставіць ацэнку прагрэсу Украіны ў яе намаганнях стаць сябрам Еўрасаюза. Гэта ключавы крок у рашэнні супольнасці пачаць перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС.
Ацэнка будзе ўключана ў штогадовую справаздачу Еўракамісіі, у якой падрабязна апісваецца прагрэс краін, якія жадаюць далучыцца да супольнасці, у выкананні неабходных эканамічных і прававых крытэраў. Затым падчас саміту ЕС 14-15 снежня будзе прынята рашэнне аб пачатку афіцыйных перамоваў аб сяброўстве.
IAR/аз