Беларуская Служба

Вайсковая паліцыя тлумачыць абставіны агнястрэльнага ранення мігранта

05.11.2023 17:11
Першыя высновы сведчаць аб няшчасным выпадку – стрэл адбыўся, калі вайсковец спатыкнуўся.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

Вайсковая паліцыя тлумачыць абставіны агнястрэльнага ранення салдатам нелегальнага мігранта на мяжы з Беларуссю ў Падляшскім ваяводстве. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Першыя высновы сведчаць аб няшчасным выпадку – стрэл адбыўся, калі вайсковец спатыкнуўся.

Інфармацыю ў сацыяльных сетках актывістаў, якія займаюцца гуманітарнай дапамогай на мяжы з Беларуссю на Падляшшы, пацвярджаюць у пракуратуры.

«На дадзены момант мерапрыемствы па гэтай справе праводзяцца ваеннай паліцыяй у адпаведнасці з артыкулам 308 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса», – паведаміў у нядзелю PAP намеснік па вайсковых справах пракурора Беласток-Паўноч палкоўнік Радаслаў Вішэнка. Гэта палажэнні, якія дазваляюць правесці неабходныя дзеянні (напрыклад, захаванне слядоў і іншых доказаў) да афіцыйнага пачатку расследавання.

У залежнасці ад наступстваў такога стрэлу салдату пагражае да трох гадоў, а ў выпадку цяжкіх цялесных пашкоджанняў або смерці пацярпелага – да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

ав

У суботу 61 чалавек спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

05.11.2023 11:00
З пачатку года былі затрыманы амаль паўтысячы чалавек, якія падазраюцца ў садзейнічанні або арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы.

Колькасць літоўскіх памежнікаў, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю, павялічыцца

05.11.2023 14:49
Цягам двух гадоў Дзяржаўная памежная служба Літвы павінна папоўніцца 450 новымі афіцэрамі, якія будуць ахоўваць мяжу з Беларуссю.