Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда вырашыў даручыць місію фармавання ўраду прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму

06.11.2023 20:31
13 лістапада, адбудзецца першае пасяджэнне новага парламента. Калі Матэвуш Маравецкі не зможа сфармаваць новы ўрад, на наступным этапе Сейм абярэ свайго кандыдата і прэзідэнт будзе вымушаны яго зацвердзіць.
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaTVP

«Я вырашыў даверыць місію па фармаванні ўрада прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму», – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў панядзелак. Ён дадаў, што вырашыў даверыць функцыю старэйшага маршалка Марэку Савіцкаму з Польскай народнай партыі (PSL).

Дуда ў прамове падкрэсліў рэкордную яўку на парламенцкіх выбарах, што зʼяўляецца доказам добрага стану польскай дэмакратыі.

Ён таксама нагадаў, што ў панядзелак, 13 лістапада, адбудзецца першае пасяджэнне новага парламента, прыведзены да прысягі дэпутаты і сенатары, а таксама абраны новыя органы ўлады сейма і сената.

«Як Прэзідэнт Рэспублікі Польшча, я маю гонар прызначыць старэйшага маршалка, які будзе кіраваць першай сесіяй Сейма. Я вырашыў даверыць гэтую важную і прэстыжную функцыю спадару Марэку Савіцкаму з Польскай народнай партыі, які быў абраны ад »Трэцяга шляху«», – сказаў Анджэй Дуда. »Спадар Марэк Савіцкі мае самы вялікі парламенцкі стаж. Ён бесперапынна прадстаўляе сваіх выбарцаў у Сейме на працягу 30 гадоў. Як дэпутат, але таксама як міністр сельскай гаспадаркі, ён стаў вядомы як чалавек дыялогу і супрацоўніцтва, таму перакананы, што ён годна прадставіць дэпутатаў ад усіх групаў, і першыя паседжанні Сойму пройдуць спакойна і ва ўрачыстай абстаноўцы», – дадаў Дуда.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што па выніках парламенцкіх выбараў ніводная з палітычных сілаў не атрымала самастойнай большасці.

«І прадстаўнікі «Права і справядлівасці», якія атрымалі лепшы вынік на выбарах, і «Грамадзянскай кааліцыі», якая заняла другое месца, прадставілі сваіх кандыдатаў у прэмʼеры і выказалі жаданне сфармаваць урад», – нагадаў прэзідэнт.

Ён дадаў, што «падчас кансультацый кожная партыя выказала перакананне, што ў новым Сейме яна збярэ неабходную большасць для падтрымкі свайго кандыдата і будучага ўрада ў цэлым». «Таксама ў наступныя дні зʼявіліся новыя дэкларацыі і розныя ідэі адносна прызначэння найважнейшых дзяржаўных функцый», – нагадаў ён. «Гэтыя пытанні застаюцца адкрытымі, таму пасля спакойнага аналізу і кансультацый я вырашыў даверыць місію па фармаванні ўрада прэмʼер-міністру Матэвушу Маравецкаму», – сказаў Дуда. – Я вырашыў працягнуць добрую парламенцкую традыцыю, згодна з якой партыя, якая перамагла, першай атрымлівае магчымасць сфармаваць урад».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што «канстытуцыя дакладна рэгламентуе далейшыя дзеянні па фармаванні ўлады». «Калі місія прадстаўніка «Права і справядлівасці» праваліцца, то на наступным этапе Сейм абярэ кандыдата ў прэмʼеры, і я неадкладна прызначу яго на гэтую пасаду», – абвясціў Анджэй Дуда. «Усе канстытуцыйныя нормы і тэрміны будуць выкананы», – дадаў ён.

Прэзідэнт выказаў спадзеў, што Дзень Незалежнасці 11 лістапада пройдзе ў духу супрацоўніцтва. «Давайце памятаць, што калі Польшча аднавіла незалежнасць пасля 123 гадоў падзелу, таксама былі рознагалоссі і вострыя палітычныя спрэчкі. Аднак у самых важных справах бацькі нашай незалежнасці ўмелі супрацоўнічаць адзін з адным – Польшча іх абʼяднала», – сказаў Дуда.

PAP / вх