Беларуская Служба

Польшча займае другое месца ў Еўрасаюзе па нізкім беспрацоўю

09.11.2023 19:02
Паводле спецыялістаў, сітуацыя на рынку працы стабільная – у бліжэйшыя час не прадбачацца негатыўныя змены.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы беспрацоўе чарговы месяц утрымліваецца на ўзроўні 5%, паведаміла Міністэрства па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі. Актуальна беспрацоў’е ў краіне – найменшае з 1989 года, калі ў Польшчы пачаліся грамадска-эканамічныя перамены.

Паводле спецыялістаў, сітуацыя на рынку працы стабільная – у бліжэйшы час не прадбачацца негатыўныя змены.

Ва ўстановах па працаўладкаванні зарэгістравана 776 тыс. чалавек без працы.

Паводле Еўрастату, беспрацоўе ў Польшчы складае 2,8%. Розніца ў лічбах вынікае з іншай методыкі разліку. У Еўрасаюзе Польшча – на другім месцы па самым нізкім узроўні беспрацоўя пасля Чэхіі (2,5%).

вс