Беларуская Служба

Войска польскае распачынае эвакуацыю палякаў з сектару Газа

10.11.2023 15:14
У эвакуацыі, якія праходзіць з 10 па 19 лістапада, удзельнічае да 150 вайскоўцаў і два вайсковыя самалёты УС Польшчы.
Izrael bombarduje Strefę Gazy
Izrael bombarduje Strefę GazyEPA/ATEF SAFADI

Гэтую інфармацыю пацвердзіла намесніца прэс-сакратара аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы маёр Эва Злотніцкая.

Раней у афіцыйным выданні Monitor Polski было апублікавана рашэнне прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды «выкарыстаць польскі вайсковы кантынгент у Арабскай Рэспубліцы Егіпет для эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Польшча, якія знаходзяцца ў сектары Газа».

Паводле дакументу, у эвакуацыі, якая праходзіць з 10 па 19 лістапада, удзельнічае да 150 вайскоўцаў і два вайсковыя самалёты УС Польшчы.

Напярэдадні намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі паведаміў, што 29 грамадзянаў Польшчы чакаюць эвакуацыі з сектару Газа.

iar/ez