Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Незалежнасць – важнейшы элемент дзяржаўнасці

10.11.2023 17:26
Напярэдадні святкавання Дня незалежнасці кіраўнік Мінабароны правёў сустрэчу з кіруючым складам і камандзірамі Войска Польскага.
.
М. Блашчак Фота: PAP/Paweł Supernak

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што незалежнасць з'яўляецца адным з найважнейшых элементаў дзяржаўнасці.

Напярэдадні святкавання Дня незалежнасці кіраўнік Мінабароны правёў сустрэчу з кіруючым складам і камандзірамі Войска Польскага. Ён узнагародзіў некалькі дзясяткаў афіцэраў:

-Мы павінны памятаць пра сваю дзяржаўнасць. Гэта дазваляе будаваць нацыянальную ідэнтычнасць, а без яе можа атрымацца, што ў нашай краіне не будуць прымацца рашэнні адносна нас. За 123 гады няволі рашэнні аб нас прымаліся без нас і ў Берліне, і ў Санкт-Пецярбургу, і ў Вене. Давайце зробім так, каб у Варшаве прымаліся рашэнні аб долі Польшчы.

У суботу, 11 лістапада ў Польшчы адзначаць Дзень незалежнасці.

iar/эж