У нядзелю,12 лістапада, у трэцюю гадавіну забойства памагатымі Лукашэнкі Рамана Бандарэнкі яго памяць ушанавалі на Ронда імя вольнай Беларусі ў Варашве.
Жалобная акцыя па Рамане Бандарэнку, Варшава, 12 лістапада 2023 г.
Жалобную акцыю зладзіў Цэнтр беларускай салідарнасці. Апроч прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, на жалобнай урачыстасці прысутнічаў намеснік кіраўніка партыі «Польшча 2050», якая, сярод іншых, фармуе новы ўрад Польшчы, Міхал Кабоска:
-Палітыка ўрада Польшчы ў дачыненні да афіцыйнага Мінску істотна не зменіцца. Лукашэнка – суагрэсар у вайне супраць Украіны, Лукашэнка – не з’яўляецца прэзідэнтам Беларусі, ён узурпатар. Палітыка нашага ўраду будзе паслядоўнай, зменаў не будзе, на якія, зараз рэжым Лукашэнкі так моцна разлічвае.
Сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка падзякавала ўсім хто дбае, пра памяць брата:
-Для нашай сям’я, для мамы Ромы – гэта вялікая справа. У нейкім сэнсе гэта робіцца, у тым ліку і для нас, каб мы бачылі што Рому помняць. Яго ўчынак стаў штуршком для беларусаў, дадаў іх смеласці. Многія беларусы ўспрынялі гэтую страту, як асабістую.
12 лістапада 2020 г. 31-гадовы Раман быў забіты толькі з-за таго, што спытаў у «незнаёмцаў», чаму яны зразаюць стужкі ў яго двары. Раман не быў актывістам, ён проста бараніў свой дом і ўласныя перакананні.
Раман Бандарэнка стаў беларускім сімвалам грамадзянскай мужнасці і адвагі. Апошнім яго допісам у сацыяльных сетках сталі словы: «Я выходжу».
Рэпартаж з жалобнай акцыі слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж