Пра бяспеку ў рэгіёне і сітуацыю ва Украіне гаварылі прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа падчас учарашняй ў тэлефоннай размовы, паведаміла Вільня.
Гітанас Наўседа падкрэсліў, што ва ўмовах узнікнення новых канфліктаў у суседстве з Еўрасаюзам важна захаваць увагу міжнароднай супольнасці да пытанняў, звязаных з Украінай. На яго думку, Літва і Польшча павінны не толькі працягваць актыўную падтрымку Кіева, але і мабілізаваць хаўруснікаў і партнёраў для захавання тэмпаў і маштабаў дапамогі.
У Вільні і Варшаве выдатна разумеюць важнасць перамогі Украіны над Расіяй, адзначыў Гітанас Наўседа.
«Толькі так можна дасягнуць міру і стабільнасці ў Еўропе’, – канстатаваў палітык.
На думку Гітанаса Наўседы, супрацоўніцтва Літвы і Польшчы ў галіне абароны надзвычай важнае як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках НАТА.
IAR/аз