Беларуская Служба

На мяжы мігранты закідалі польскіх памежнікаў камянямі і падпаленымі галінамі

16.11.2023 13:04
 За суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабаваў трапіць 71 чалавек.
Польскія салдаты на мяжы з БеларуссюФота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабаваў трапіць 71 чалавек – у тым ліку грамадзяне Ірака і Ірана. З іх 43 чалавекі вярнуліся ў Беларусь, калі заўважылі польскі патруль.

На ўчастку ў Дубічах Царкоўных група замежнікаў закідала польскіх памежнікаў камянямі і падпаленымі галінамі дрэваў. «Ніхто не пацярпеў», – паведамілі ў Памежнай службе.

У сваю чаргу, на мяжы са Славакіяй памежнікі за адзін дзень праверылі 10,4 тыс. чалавек і 4,7 тыс. транспартных сродкаў. З 4 кастрычніка, калі быў адноўлены часовы памежны кантроль, супрацоўнікі памежнай службы правялі кантроль 476 тысяч чалавек і 205 тысяч транспартных сродкаў са Славакіі ў Польшчу.

Часовы памежны кантроль на мяжы са Славакіяй будзе дзейнічаць да 22 лістапада. Перасякаць мяжу можна толькі ва ўстаноўленых месцах – для грамадзян краін ЕС і членаў іх сем'яў ёсць 12 аўтамабільных або чыгуначных пераходаў, а таксама 10 пешаходных КПП. Праверка праводзіцца толькі на ўездзе ў Польшчу.

IAR/нг