Беларуская Служба

Польскія вайскоўцы прынялі ўдзел у парадзе з нагоды Дня незалежнасці Латвіі

19.11.2023 09:53
Увечары па вуліцах Рыгі прайшло традыцыйнае шматтысячнае «факельнае шэсце», а на плошчы Свабоды ў латвійскай сталіцы прайшоў урачысты канцэрт, які завяршыўся лазерным шоу.
      ,     . , 18  2023 .
Ганаровая трыбуна падчас ваеннага параду ў Рызе, у цэнтр прэзідэнт краіны Э. Рынкевічс, 18 лістапада 2023 г. Фота: PAP/EPA/TOMS KALNINS

У суботу, 18 лістапада, Латвія адзначыла 105-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці. З нагоды свята ў Рызе прайшоў вайсковы парад, у якім бралі ўдзел польскія вайскоўцы дзеля ўшанавання братэрства зброі.

Агулам у парадзе бралі ўдзел каля 1,5 тысячы вайскоўцаў і прадстаўнікоў іншых сілавых структураў. Польшчу прадстаўляла ганаровая рота вайсковага кантынгенту, які дыслакуецца на вайсковай базе ў Адажы пад Рыгай.

Палякі знаходзяцца ў Латвіі ў складзе ўзмоцненай перадавой прысутнасці НАТА. Падчас свайго выступу прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс адзначыў, што яго краіна не павінна супрацьстаяць пагрозам самастойна:

-З намі саюзнікі і сябры, у тым ліку 31 краіна НАТА, якія падзяляюць адзіныя каштоўнасці. Мы працягнем абараняць сваю свабоду і свабоду нашых сяброў.

Падчас ваеннага параду была прадстаўлена ваенная тэхніка, якую выкарыстоўваюць Узброеныя сілы Латвіі і ды іншых краінаў Паўночнаатлантычнага альянсу.

Увечары па вуліцах Рыгі прайшло традыцыйнае шматтысячнае «факельнае шэсце», а на плошчы Свабоды ў латвійскай сталіцы прайшоў урачысты канцэрт, які завяршыўся лазерным шоу.

У 1918 годзе Латвія абвясціла сваю незалежнасць ад Расіі, аднак латышам прыйшлося яшчэ два гады змагацца за свабоду сваёй краіны. Ваенныя дзеянні аб'яднаных польска-латвійскіх сіл завяршыліся вызваленнем у студзені 1920 г. ад бальшавікоў Латгаліі на ўсходзе краіны.

IAR/ez