Паліцыя высвятляе падрабязнасці аварыі ўкраінскага аўтобуса ў Верашыне Люблінскага ваяводства, у якой загінулі тры чалавекі, у тым ліку шасцігадовая дзяўчынка. Меркаваная прычына трагедыі – кіроўца заснуў за стырном. Яшчэ адно трохгадовае дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане ў лякарні.
Здарэнне адбылося ў нядзелю, 19 лістапада, а 5 гадзіны раніцы на ваяводскай дарозе № 844 у Верашыне, што ў гміне Мірча Грубешаўскага павета. Аўтобус з дзесяццю грамадзянамі Украіны ехаў на памежны пункт у Драгабычаве.
«Кіроўца транспартнага сродку, грамадзянін Украіны, на прамым участку дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго ўрэзаўся ў дрэва. Верагодная прычына здарэння – кіроўца заснуў», – распавялі ў польскай паліцыі, дадаўшы, што кіроўца быў цвярозы.
Дзве жанчыны і шасцігадовая дзяўчынка загінулі на месцы, яшчэ сем чалавек дастаўлены ў лякарні, сярод якіх, трохгадовае дзіця і жначына – у цяжкім стане.
iar/эж