Нацыянальная пракуратура перадала ў суд акт абвінавачання ў адносінах шпіёнскай сеткі, якая дзейнічала ў Польшчы. Расследаванне, у ходзе якога былі затрыманыя 16 чалавек, праводзіла Агенцтва ўнутранай бяспекі.
У сетку ўваходзілі замежнікі з-за ўсходняй мяжы, якія супрацоўнічалі з расійскімі спецслужбамі. Яны вялі разведвальную і прапагандысцкую дзейнасць і рыхтаваліся да дыверсій па замове Расіі.
Абвінавачаныя праводзілі разведку аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, у тым ліку ў Бела-Падляскай, Хелме, Медыцы, Пшэмыслі, Жэшаве і Варшаве. Яны назіралі, між іншым, за марскімі партамі і ваеннымі абʼектамі, перадавалі інфармацыю сваім кліентам і атрымлівалі за гэта ўзнагароджанне.
Суд адбудзецца ў Любліне. Затрыманых будуць судзіць за супрацьпраўныя дзеянні ад імя замежнай выведкі. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Суд вынес пастанову аб часовым арышце 15 затрыманых.
IAR/нг