Міністр па справах Еўрасаюза Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк звярнуўся да дэпутатаў Сейма з заклікам заняць пазіцыю адносна зменаў у дамовах ЕС, за якія сёння будзе галасаваць Еўрапарламэнт. Ён нагадаў, што ўчора партыя «Права і справядлівасць» падала праект рэзалюцыі на гэты конт. Шынкоўскі таксама звярнуўся да лідара «Грамадзянскай кааліцыі» Дональда Туска, заклікаючы яго, як былога кіраўніка Еўрапейскай народнай партыі, пераканаць еўрадэпутатаў ад партыі адмовіцца падтрымаць змяненні.
Змены ў дамовах ЕС, якія рыхтуюць у Еўрасаюзе, прадугледжваюць, між іншым, пазбаўленне краін-членаў права вета ў 65 выпадках, напрыклад, у пытаннях палітыкі бяспекі, вонкавай і абароннай палітыкі, а таксама перадачу многіх ключавых кампетэнцый нацыянальных дзяржаў чыноўнікам у Бруселі. Еўра павінна стаць абавязковай валютай для краін-членаў.
Склад Еўракамісіі плануецца скараціць, але яе ролю ўзмацніць, і толькі 15 краін будуць мець сваіх камісараў. Узнікае таксама так званая стратэгічная аўтаномія, уводзіцца паняцце гендару. Новыя дагаворы пачнуць дзейнічаць, калі іх адобраць 4/5 дзяржаў.
У рэзалюцыі, прадстаўленай учора ў Сейме клубам ПіС, выказваецца пратэст супраць зменаў. У ёй гаворыцца, што прапановы, уключаныя ў справаздачу камітэта Еўрапарламента, вядуць да пазбаўлення Польшчы магчымасці самастойна прымаць важныя рашэнні. Гэта ўключае ў сябе знешнюю палітыку, энергетычную палітыку, падатковую палітыку, абарону і правасуддзе.
Спікер Сейма Шыман Галоўня накіраваў рэзалюцыю ў Камітэт па справах Еўрасаюза.
IAR/нг