Гаворка пра збор твораў аднаго з самых уплывовых беларускіх паэтаў Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы» і трылогія класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «На ростанях», піша сайт bellit.info.
«З маланкаю ў сэрцы» – так павінен быў называцца том выбранага, які ўклаў сам Алесь Разанаў у 2019 годзе. У зборнік увайшлі вершы, пункціры, квантэмы, паэмы, версэты, вершаказы, зномы, якія выбраў сам паэт для сваёй анталогіі. У кнізе будзе 560 старонак.
Укладанне – Ганна Кісліцына і Галіна Разанава.
««На ростанях» для многіх не мае патрэбы ў прадстаўленні. Гэта адзін з першых беларускіх раманаў. Эпічная трылогія, у якой намалявана шырокая карціна жыцця вясковай інтэлігенцыі і сялянства пачатку XX стагоддзя. Але якая пры гэтым гучыць на дзіва актуальна і цікава для сённяшняга гарадскога жыхара», – тлумачаць у выдавецтве.
Дызайн вокладак зрабіў Анатоль Лазар.
Таксама надоечы «Папуры» перавыдала дзіцячую кнігу «Сподачак для цмока» Надзеі Ясмінскай з ілюстрацыямі Святланы Міхалап, якая можа стаць добрым падарункам пад калядную елку.
ав/bellit.info