Беларуская Служба

Выдадзеная пастанова аб будаўніцтве другой АЭС у Польшчы

25.11.2023 08:06
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Масква прыняла рашэнне наконт будаўніцтва другой АЭС у Польшчы.
Minister Moskwa wydała decyzję ws. budowy drugiej elektrowni jądrowej w Polsce
Minister Moskwa wydała decyzję ws. budowy drugiej elektrowni jądrowej w PolsceTonyV3112 / Shutterstock & twitter.com / @moskwa_anna

Паводле інфармацыі міністэрства, заяўнікам выступіла PGE PAK Energia Jądrowa. Электрастанцыю плануецца пабудаваць у супрацоўніцтве з карэйскай кампаніяй KHNP у Коніне/Пантнаве.

Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя ў паведамленні падкрэслівае, што рашэнне дазваляе пачаць працы ў пазначаным месцы і пацвярджае адпаведнасць запланаванай інвестыцыі мэтам энергетычнай палітыкі Польшчы. Згодна з планам, два рэактары агульнай устаноўленай магутнасцю 2800 МВт будуць забяспечваць штогод 22 ТВт-г энергіі, што адпавядае 12 працэнтам цяперашняй патрэбы ў электраэнергіі ў Польшчы.

Па словах прэзідэнта праўлення PGE Polska Grupa Energetyczna Войцеха Дамброўскага, прынцыповае рашэнне мае вырашальнае значэнне для будаўніцтва АЭС і дазваляе перайсці да наступных этапаў інвеставання. «Гэта пацвярджэнне таго, што амбіцыйны план па запуску першага блока электрастанцыі да 2035 года вельмі рэалістычны», – падкрэсліў ён.

Рашэнне міністэрства дазваляе PGE PAK Energia Jądrowa перайсці да наступнага этапу рэалізацыі інвестыцый, які ўключае ў сябе, сярод іншага, даследаванні навакольнага асяроддзя і размяшчэння, падрыхтоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекта і працяг перамоваў аб фінансаванні інвестыцый.

Першая польская атамная электрастанцыя будзе пабудаваная ў гміне Хачэва ў Памераніі, у раёне Любятава і Капаліна. Работы плануецца завершыць у 2032 годзе, а вытворчасць энергіі пачнецца праз год пасля гэтага.

IAR / вх