Беларуская Служба

Даследчык пра крадзеж каштоўных калекцый з Бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэту: Установы не падрыхтаваныя да такога віду злачынстваў

25.11.2023 15:44
Даследчык гісторыі Міхал Гайзлер падкрэсліў, што крадзеж каштоўных фондаў з бібліятэк з'яўляецца новай пагрозай і да гэтага часу ўстановы не падрыхтаваныя да такога віду злачынстваў. На яго думку, супрацоўнікам важна ўмець распазнаваць падробкі.
Brama Główna Uniwersytetu Warszawskiego
Brama Główna Uniwersytetu WarszawskiegoShutterstock/Stepniak

На пачатку лістапада Варшаўская акруговая пракуратура распачала расследаванне па факце крадзяжу рускіх кніг XIX стагоддзя з Універсітэцкай бібліятэкі ў Варшаве. Кніжкі замянілі муляжамі. Кнігі былі выкрадзены пасля таго, як імі карысталіся ў чытальнай залі.

Міхал Гайзлер (Michał Gajzler) мяркуе, што найбольшай праблемай зʼяўляюцца не парадак знаходжання ў такіх месцах і ўмовы выняцця кніг, а толькі адсутнасць працэдуры праверкі падробак і адсутнасць камунікацыі паміж бібліятэкамі.
Даследчык падкрэсліў, што крадзеж здзейснілі прафесіяналы, бо звычайны студэнт не мае навыкаў стварэння дакладнай копіі. «Ён не ведае мераў бяспекі, не ведае, як перанесці адмысловыя магнітныя налепкі з арыгіналаў на гэтыя копіі», – сказаў Міхал Гайзлер.

У сярэдзіне гэтага месяца дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Томаш Макоўскі (Tomasz Makowski) заявіў, што з Універсітэцкай бібліятэкі ў Варшаве было скрадзена каля 80 тамоў, іх кошт перавышае 2 мільёны злотых.

«Крадзеж быў хутчэй замоўлены канкрэтнымі калекцыянерамі. Першая кніга сярод выкрадзеных была прададзена на аўкцыёне ў Маскве 22 снежня 2022 года», – сказаў Томаш Макоўскі.

IAR/вх

Рэктар Варшаўскага ўніверсітэту звольніў дырэктара ўніверсітэцкай бібліятэкі ў сувязі з крадзяжом

01.11.2023 06:30
«Спадарыня Ганна Валодка (Anna Wołodko), дырэктар Бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэту, была звольнена з пасады», – гаворыцца ў заяве рэктара Варшаўскага ўніверсітэту праф. Алаізы Новака. Зварот з'яўляецца рэакцыяй на інфармацыю аб крадзяжы некалькіх дзясяткаў каштоўных тамоў з фондаў універсітэцкай бібліятэкі.