У 193-ю гадавіну выбуху Лістападаўскага паўстання Музей Каралеўскія Лазенкі аднаўляе прагулкі па слядах народнага паўстання і п'есы Станіслава Выспяньскага.
Падзеі 1830 года цесна звязаныя з варшаўскім паркам Лазенкі, бо паўстанне пачалося са змовы ў кадэцкай школе, якая там размяшчалася.
«Візіт пісьменніка ў Лазенкі натхніў яго на напісанне пʼесы «Лістападаўская ноч», – сказала прадстаўнік музею Яанна Шуманьска.
«Пʼеса вельмі цесна звязаная з гістарычным каралеўскім паркам Лазенкі. Выспянскі спалучыў міфалагічную гісторыю з гісторыяй Лістападаўскага паўстання. Мы будзем крочыць па слядах Лістападаўскага паўстання», – патлумачыла Шуманьска.
Першая экскурсія па Лазенках адбудзецца сёння пасля абеду. Удзельнікі ўбачаць тыя мясціны, якія бачыў Выспяньскі, і якія натхнілі яго на напісанне п’есы ў 1904 годзе.
Гэта будуць Кадэцкае вучылішча (Podchorążówka), Палац на востраве (Pałac na wyspie), Амфітэатр і Бельведэр. Пачатак прагулкі ў 14.00.
Заўтра ў той самы час шпацыр ў «Лазенкі1830 году», а ў пятніцу – «Па слядах міжваенных Лазенак».
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны ў рамках праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны «Даступная культура».
яс