У Сейме адбылося першае чытанне грамадзянскага праекту паправак да Закону аб метадах вызначэння найніжэйшага базавага заробку некаторых работнікаў медычных установаў.
Паводле аўтараў законапраекту, у прыватнасці, праца медсясцёр у Польшчы аплачваецца несправядліва.
Павышэнне заработнай платы неабходна для прыцягнення моладзі да гэтай прафесіі. Тым, больш, што маладыя людзі, якія скончылі школы медсясцёр, не жадаюць працаваць у ахове здароўя.
яс