«У бліжэйшыя дні адбудзецца вельмі важная сустрэча ў адной з еўрапейскіх інстытуцый – Еўрапейскай радзе, і там, перш за ўсё, прэм'ер-міністр будзе гаварыць пра тое, што Польшча разумее, што адна з асноўных каштоўнасцяў ЕС, з якой мы ўсе пагадзіліся, – гэта артыкул 2, гэта значыць годнасць», – сказаў Шлапка.
На яго думку, Польшча павінна вярнуцца на шлях прававой дзяржавы. «І тут, асабліва на гэтым першым этапе, велізарную ролю адыгрывае новы міністр юстыцыі», – падкрэсліў дэпутат.
Шлапку таксама задалі пытанне аб заяве прэмʼер-міністра Дональда Туска пра адказнасць за міграцыйную палітыку і ці азначае гэта заяву аб вяртанні да «падзелу мігрантаў».
«Перш за ўсё, гэта абʼява аб вельмі жорсткай палітыцы, якая будзе выпрацоўвацца разам на форуме ЕС. Увесь Еўрасаюз і ўсе краіны-члены вельмі сурʼёзна ставяцца да пытання аховы межаў і герметычнасці. І павінна быць тут агульная палітыка, але ў той жа час мы павінны быць людзьмі», – адзначыў Шлапка.
«Польшча павінна сесці за стол з нашымі партнёрамі, як у еўрапейскіх інстытутах, так і з асобнымі краінамі-сябрамі, і сумесна распрацаваць міграцыйную стратэгію, якая проста неабходная на ўзроўні ЕС», – сказаў Адам Шлапка.
PAP/вх