Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна перасцерагае ад махляроў. У сацыяльных сетках з'явіліся фальшывыя профілі варшаўскага аэрапорту, якія прапануюць продаж незапатрабаванага багажу.
Прэс-сакратар сталічнага порта Анна Дэрмант (Anna Dermont) папярэджвае, што насамрэч гаворка ідзе пра вымагальніцтва канфідэнцыяльных даных.
Яна адзначыла, што аэрапорт не займаецца продажам згубленага багажу.
Сапраўдны профіль у сацыяльных сетках называецца «Аэрапорт імя Шапэна», а той, які выкарыстоўваюць ашуканцы, – «Аэрапорт імя Шапэна ў Варшаве».
«Аэрапорт такой дзейнасці не вядзе, мы абсалютна не прадаем згубленага багажу, які ляжаў паўгода ў камеры захоўвання, пра што паведамляюць ашуканцы, падстаўляючыся пад наш профіль у сацыяльных сетках» – папярэджвае Анна Дэрмант.
Гэта не першая спроба махлярства з выкарыстаннем варшаўскага аэрапорту імя Шапена. Падобныя выпадкі адбываліся і раней.
яс