Беларуская Служба

Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць 7 і 21 красавіка

15.01.2024 15:29
Першы тур выбараў у мясцовыя органы ўлады адбудзецца 7 красавіка, другі тур прызначаны на 21 красавіка.
-
Прэм'ер-міністр Дональд ТускPAP/Leszek Szymański

Выбары ў мясцовыя органы ўлады ў Польшчы пройдуць 7 і 21 красавіка, паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Перад паседжаннем урадa прэм’ер выказаў спадзяванне, што красавік будзе добрым для самакіравання ў Польшчы:

- Такім чынам мы адкрываем выбарчы каляндар, датычны муніцыпалітэтаў. Пасля атрымання згоды Нацыянальнай выбарчай камісіі – я лічу, што гэта фармальнасць, можна будзе пачаць рыхтавацца да гэтых важных, асабліва з пункту гледжання мясцовай супольнасці, выбараў. Спадзяюся, што красавік будзе станоўчым для самакіравання ў Польшчы.

Першы тур выбараў у мясцовыя органы ўлады адбудзецца 7 красавіка, другі тур прызначаны на 21 красавіка.

IAR/аз